МІКІТА ХАЛІМОНЧЫК СЫХОДЗІЦЬ У АРЭНДУ
Абаронца мінскага "Дынама" Мікіта Халімончык адпраўляецца ў арэнду ў футбольны клуб "Мінск" да канца сезону-2022. Адпаведная дамова была падпісана паміж клубамі.
Першую частку мінулага сезону Мікіта правёў у складзе дублюючай каманды клуба, згуляў у 14 матчах і вызначыўся адной галявой перадачай. Другую частку сезону-2021 правёў у арэндзе, у футбольным клубе "Нёман". На рахунку гульца таксама 14 сустрэч і адна выніковая перадача.
Жадаем нашаму футбалісту поспеху.