Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

КУБАК РАЗВІЦЦЯ-2022

03.02.2022

У нядзелю, 6 лютага, стартуе 18-ы міжнародны юнацкі турнір сярод зборных да 17 гадоў "Кубак развіцця-2022". На гэты раз за трафей будуць змагацца: Ізраіль, Казахстан, Малдова, Грузія, Таджыкістан, Кыргызстан, Узбекістан, Беларусь (U-17), Беларусь (U-16). Каманда мінскага "Дынама", складзеная з футбалістаў 2005 і 2006 гадоў нараджэння, заменіць на гэтым турніры зборную Азербайджана. Гульні традыцыйна пройдуць у футбольным манежы на праспекце Пераможцаў.

У склад каманды Беларусі U-16 адправіліся двое футбалістаў з #Дынама2006: галкіпер Мікіта Пятрашка, а таксама нападаючы Васілі Чарняўскі. Дадзеная зборная патрапіла ў групу B і першы матч правядзе супраць Малдовы (6 лютага, у 14:40) у футбольным манежы. 

Каманда "Дынама-Мінск" будзе прадстаўлена наступнымі гульцамі: Іван Шымаковіч, Мікалай Батура, Яўген Ярашэвіч (галкіперы); Арцём Арсеньеў, Арцём Белавус, Уладзіслаў Бейня, Міхаіл Аляксандраў, Цімур Дубовік, Ціхан Іванюшын, Ягор Ісачэнка, Ілья Казакоў, Захар Холадаў, Андрэй Варатынскі, Алег Саўчук (абаронцы); Аляксей Жачко, Іван Макарэвіч, Трафім Кісялёў, Уладзіслаў Кролік, Віктар Лісоўскі, Ягор Лукашэнка, Яўген Макараў (паўабаронцы); Іван Жораў, Дзяніс Бекарэвіч, Міхаіл Бандарэнка, Мацвей Каліноўскі (нападаючыя). Галоўны трэнер - Віктар Сокал.

Першы матч дынамаўцаў таксама адбудзецца 6 лютага ў футбольным манежы. Супернікам каманды стане зборная Кыргызстана, пачатак сустрэчы - у 10.00.