КУБАК РАЗВІЦЦЯ-2022: ВІНІКІ
У Мінскім футбольным манежы завяршыўся традыцыйны міжнародны юнацкі турнір на прызы Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Па выніках згуляных матчаў зборная Беларусі U-16 стала срэбраным прызёрам Кубка Развіцця-2022!
У фінале хлопцы сустракаліся са зборнай Ізраілю U-17. Асноўны час скончыўся з нічыйным лікам (2:2), але супернікі здолелі перамагчы беларусаў па пенальці (1:3) і забраць кубак. Тым не меньш, віншуем зборную з выдатным вынікам, а нашых выхаванцаў, Трафіма Мельнічэнку і Мікіту Пятрашку з медалямі турніру.
Таксама на Кубку Развіцця ўдзельнічала дынамаўская каманда, складзеная з гульцоў 2005-2006 гадоў нараджэння. Каманда мінскага «Дынама» і ФК «Мінск» удзельнічала па-за конкурсам (незалежна ад месцаў у групе, дадзеныя зборныя не ўключаліся ў барацьбу за прызавыя месцы), але гэта не перашкодзіла бела-блакітным паказаць выдатны ўзровень. У турніры дынамаўцы атрымалі тры перамогі: над зборнымі Малдовы і Кыргызстана, а таксама камандай ФК «Мінск». Адзін матч нашы выхаванцы згулялі ўнічыю (з камандай Таджыкістана) і толькі раз саступілі ў гульні з беларускай зборнай U-16.
Дзякуем каманду і трэнерскі штаб за вынікі!