ФУТБАЛІСТЫ СЫХОДЗЯЦЬ У АРЭНДУ
Паўабаронца мінскага "Дынама" Максім Самотай, а таксама галкіпер Станіслаў Кляшчук адпраўляюцца ў арэнду ў "Энергетык-БДУ" да канца сезону-2022. Адпаведная дамова была падпісана паміж клубамі.
Мінулы сезон Максім правёў у складзе дублюючай каманды клуба, адгуляў у 26 матчах і аддаў 2 выніковыя перадачы. Станіслаў таксама гуляў у складзе дубля мінскага "Дынама", а сезон-2020 правёў у арэндзе ў "НФК Крумкачы"
Жадаем нашым футбалістам поспехаў.