ФАКЕЛ - ДЫНАМА: ВЫНІКІ МАТЧУ
Адбыўся чарговы таварыскі матч асноўнай каманды мінскага "Дынама" ў Сочы. На гэты раз супернікам падапечных Арцёма Чэлядзінскага стаў ФК "Факел" (ФНЛ, Расія). Па выніках гульні бела-блакітныя саступілі з лікам 1:2.
Стартавы склад: Хаткевіч, Швяцоў, Лях (Дземчанка, 46), Калінін, Бутарэвіч, Бегуноў (Арынья, 46), Барадзін, Пуціла (Давыскіба, 46), Бахар (Суша, 80), Ложкін (Лях, 80), Латыхоў (Бакіч, 46).
Запасныя гульцы: Шпакоўскі, ГНП, Арынья (46), Давыскіба (46), Суша (80), Дземчанка (46), Бакіч (46).
Галы суперніка: Максімаў, 7; Акбашаў, 65.
Галы "Дынама-Мінск": Ложкін, 48
*ГНП - гулец на праглядзе