#ДЫНАМА2007 - ПЕРАМОЖЦЫ ТУРНІРУ "НАША БУДУЧЫНЯ"
Завяршыўся міжнародны футбольны турнір «Наша будучыня-2022» сярод юнакоў 2007 года нараджэння. У суботу, 19 лютага, былі вызначаны пераможцы і прызёры спаборніцтваў. Залатыя медалі заваявалі нашы выхаванцы пад кіраўніцтвам Артура і Міхаіла Мустыгіных!
Дынамаўцы занялі першае месца на групавым этапе (2 перамогі і 1 нічыя), пасля чаго ў неверагодным паўфінале здолелі перагуляць «Акадэмію футбола» ў серыі пенальці, а затым у фінале адолелі аднагодкаў з «Мінска»! Перамогай з лікам 1:0 бела-блакітныя заваявалі галоўны трафей спаборніцтваў.
Двое гульцоў таксама атрымалі індывідуальныя ўзнагароды турніру:
Апяцёнак Павел - найлепшы абаронца
Дзяніс Казлоў - найлепшы гулец
Віншуем каманду і трэнерскі штаб з перамогай!