ЗАЎЗЕЕМ ЗА КАМАНДУ НА “ДЫНАМА”
Паважаныя заўзтары, запрашаем вас на прагляд матчу Лігі Канферэнцый на тэрыторыі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама". Другая сустрэча другога кваліфікацыйнага раўнду паміж "Дынама-Мінск" і "Хапаэлем" пройдзе ўжо ў гэты чацвер, 28 ліпеня.
Каля кафэ "Легенда" (сектар C19, уваход з боку вул. Ульянаўскай) з'явіцца летняя тэраса. Там жа будзе ўсталяваны вялікі экран, на якім у прамым эфіры можна будзе ўбачыць матч #DINAMOHAPOEL. Таксама час працы кафэ "Легенда" будзе працягнуты да заканчэння матчу.
Гледачоў чакаюць з 20:00, пачатак матчу ў 21:00. Уваход на прагляд вольны.
Заўзеем за "Дынама" разам!