З МІЖНАРОДНЫМ ДНЁМ СПАРТЫЎНАГА ЖУРНАЛІСТА
Сёння ў свеце адзначаецца Дзень спартыўнага журналіста. ФК "Дынама-Мінск" віншуе з гэтым святам усіх супрацоўнікаў профільных СМІ.
Дзякуючы вашай увазе да футбола аматары гэтага віду спорту заўсёды ў курсе апошніх падзей, падзяляюць з камандай радасныя і складаныя моманты, ведаюць, што адбываецца за мяжамі футбольнага поля, чым жывуць гульцы, што адбываецца ў клубе. Такое асвятленне павышае цікавасць да клуба, робіць яго больш вядомым.
Мы жадаем вам моцнага здароўя, яркіх інфармацыйных нагод і невычэрпнай творчай энергіі.