Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЮРЫ МАЛЕЕЎ: ТАВАРЫСКІЯ МАТЧЫ І ГАТАЎНАСЦЬ ДА ВАЖНЫХ ГУЛЬНЯЎ СЕЗОНУ

30.07.2022

Сёння ФК "Дынама-БДУФК" завяршыў спарынгі з ФК ЦСКА (Масква, Расія). Вынік першай сустрэчы - 2:3, у другой нашы дзяўчаты атрымалі перамогу - 1:0. Пасля матчу прэс-служба паразмаўляла з галоўным трэнерам жаночай каманды - Юрыям Іванавічам Малеевым.

Як ацэньваеце нашых дзяўчат па выніках 2-х сустрэч з ЦСКА? Як прайшло супрацьстаянне адному з лідэраў расійскага жаночага чэмпіянату?

Я вельмі задаволены гэтымі двума гульнямі. Удзячны камандзе ЦСКА, што прыехалі да нас. Лічу, што мы правялі дзве вельмі якасныя гульні, два вельмі якасныя спарынгі. І гэта былі спарынгі ўзроўню Лігі Чэмпіёнаў. У такіх гульнях ты бачыш усе свае недахопы і ўсе свае добрыя якасці. Недахопы, вядома, мне спакою не даюць, іх трэба выпраўляць. І мы гулялі яшчэ практычна без легіянераў. Гэта значыць без чатырох гульцоў асноўнага складу: гэта тры нашы дзяўчыны, якія выступалі на Кубку Афрыкі, плюс Насця Шупо, якая яшчэ не акрыяла. А вось калі б яны былі, гэта было б дадатковае ўзмацненьне. Дарэчы, не было легіянераў і ў суперніка. У цэлым я, безумоўна, задаволены нашымі дзяўчатамі ў супрацьстаянні аднаму з лідэраў жаночага футбола Расіі.

Што атрымалася асабліва добра? І ў чым былі асноўныя складанасці? Якія моманты хацелася б узмацніць па выніках гэтых дзвюх сустрэч?

Тая агрэсіўнасць, якую каманда суперніка праявіла ў першыя хвіліны 15 першага тайма - для нас гэта было шокам. А вось гэтая агрэсіўнасць, як раз, гэтае ўменне гуляць у адборы, хутка збліжацца, накрываць, не даць галаву падняць - гэта ўзровень еўрапейскага футбола, гэта тэндэнцыі сучаснага футбола. Тыя каманды, у якіх інтэнсіўнасць прэсінгу не падае - гэта, напрыклад, зборная Англіі, зборная Нямеччыны, - як раз яны і гуляюць у фінале. Вось гэтым нас крыху збянтэжылі. А потым дзяўчаты ачунялі, дзесьці пад кантролем трымалі мяч, дзесьці ўзаемадзеянні добрыя былі. Асабліва я б вылучыў другі тайм першай гульні, дзе ў нас вельмі шмат атрымлівалася добрых нападаў, узаемадзеянняў, добрых камбінацый. Але недзе нам не шанцавала і не забівалі. Так, яшчэ не ўмеем так агрэсіўна гуляць у адборы, як гэта робяць іншыя каманды. Проста таму што для нас гэта навінка. Але наша бясспрэчная добрая якасць - гэта камандная гульня.

Судзячы па гэтым суперніку, ці адрозніваецца ўзровень жаночага чэмпіянату ў нас ад расійскага?

Узровень супраціву, узровень гульні ў адборы, узровень агрэсіўнасці - у нашым чэмпіянаце яго няма, у параўнанні з Расіяй. Гэта галоўная адметнасць. Усё астатняе - я б не сказаў, што моцна адрозніваецца. Я параўноўваю з нашай камандай, вядома ж. Яшчэ адрозненне, што ў Расіі ва ўсім чэмпіянаце гульні ідуць з разрывам у адзін-два, максімум чатыры мячы. Значыць, там узровень супраціву вышэй.

Якая бліжэйшая задача пастаўлена трэнерскім штабам для каманды?

Цяпер у нас важная задача - гэта аднаўленне. І трэба назапасіць эмоцыі і сілы перад фіналам Кубка, які ўжо 6 жніўня.

Менш за месяц застаецца да першага кваліфікацыйнага раунду Лігі Чэмпіёнаў. Ці ўдалося сабраць інфармацыю аб суперніку? Калі так, ці трэба нешта мяняць у тактыцы нашай каманды?

Інфармацыя аб першым суперніку - балгарскім "Лакаматыве" - ёсць, ёсць што аналізаваць. Будзем даводзіць моцныя і слабыя бакі да нашых гульцоў. Ламаць нічога не будзем, будзем працаваць у аднаразовым рэжыме трэніровак у дзень. Магчыма, пару разоў будуць двухразовыя трэніроўкі. Больш засяродзімся на індывідуальных дзеяннях, на індывідуальнай гульні ў сваёй пазіцыі. Натуральна, пра каманднае ўзаемадзеянне мы не будзем забываць: гэта датычыцца і абароны, і нападу.