ЮРЫ МАЛЕЕЎ ПРА ЛЁСАВАННЕ ЖАНОЧАЙ ЛІГІ ЧЭМПІЁНАЎ
Па выніках лёсавання жаночай Лігі Чэмпіёнаў у першым раундзе нам выпаў "ПФК Лакаматыў" (Балгарыя). Таксама ў нашай групе "Санкт-Пёльтэн" (Аўстрыя) і ФК "Любоцін" (Македонія). Як ацэньваеце супернікаў?
- Ведаеце, як я заўсёды адказваю на гэтае пытанне: не мы выбіралі. Хто трапіўся, з тым супернікам і будзем гуляць. Калі сцісла, то магло быць, і лепш, і горш. Маглі трапіцца і італьянскі "Ювентус", і галандскі "Твэнтэ". А што да нашых супернікаў, то вядома, тут асабняком варта адзначыць "Санкт-Пёльтэн" - чэмпіён Аўстрыі. Каманда гэтай краіны патрапіла ў фінал Чэмпіянату Еўропы, і гэта ўжо шмат аб чым кажа. Цяпер мы вывучаем "Лакаматыў", з якім мы непасрэдна гуляем. Мала інфармацыі, інфармацыя вельмі закрытая. Але гэта як заўсёды, перад Лігай Чэмпіёнаў, многія клубы прыбіраюць інфармацыю са сваіх сайтаў. Адзінае, мы пакуль яшчэ былі на зборы, даведаліся аператыўна, што падпісалі яны нападаючага з "Апалона" (Кіпр).
Калі мы загутарылі аб патэнцыйных суперніках, тады ёсць яшчэ і "Любоцін". Што пра іх скажаце?
- Мы ў прынцыпе не спадзяемся. Я думаю 80 на 20, 20% вядома пакідаю на яго вялікасць футбол, тут усялякае бывае, але на 80% я ўпэўнены, што выйграе "Санкт-Пёльтэн". Таму, у большай ступені, мы шукаем інфармацыю менавіта пра гэтую каманду. Магчыма, мы падключым аналітычны штаб клубны, каб нам дапамаглі ў зборы гэтай інфармацыі.
Калі параўноўваць лёсаванне мінулага года і гэтага, якое мае для нас больш выгадны расклад?
- Толькі гульні пакажуць, на мой погляд, так проста - наіўна разважаць.
Мы гуляем у Македоніі, як ацэньваеце гэтае месца з пункту гледжання лагістыкі, і ў цэлым на колькі прыязная там атмасфера?
- Ведаеце, адна перавага, на мой погляд, што мы не патрапім на гаспадароў. То бок, калі б мы гулялі ў Аўстрыі ці ў Балгарыі, то натуральна адна з гэтых каманд была б гаспадаром. З гаспадарамі заўсёды вельмі цяжка гуляць. Там шмат нюансаў, у тым ліку і з судзействам. Вось з гэтага пункту гледжання лёсаванне, можна сказаць, цешыць. З іншага боку спякота неймаверная будзе. Ну і трэцяе - лагістыка, як туды дабірацца, я яшчэ пакуль паняцця не маю.
Ці будзе нейкае ўзмацненне ў нашых дзяўчат?
- Цяжка сказаць, у нас ёсць варыянт, мы больш за ўсё разглядаем атакуючага гульца. Але як яно будзе насамрэч… З лагістыкай, з візамі зараз вельмі вялікія праблемы. Таму, калі шчыра, пакуль не гатовы сказаць так ці не, але праца вядзецца.
Цяпер уся ўвага прыкавана да нашага кубка і ўнутранага чэмпіянату?
- Так, вядома, мы прыехалі са зборнай вельмі стомленыя, не тое, што гульнямі. З гульнямі - зразумела. З такімі зборнымі немагчыма гуляць, што называецца ў «паў нагі». Змарылі пастаянныя пералёты, змены клімату. Дні два-тры сапраўды я адыходзіў ад гэтага пералёту. Дзяўчаты і таго больш, з улікам таго, што яны гулялі, на іх прыходзілася дадатковая нагрузка. Задача была абавязкова аднавіцца. Я думаю, мы з ёй справімся.