ЯГОР КРЭС СЫХОДЗІЦЬ У АРЭНДУ
Паўабаронца дублюючага складу мінскага "Дынама" Ягор Крэс адпраўляецца ў арэнду, у гомельскі "Лакаматыў" (Першая Ліга), да канца сезону-2022. Адпаведная дамова была падпісана паміж клубамі.
Першую палову гэтага года Ягор правёў у складзе дублёраў нашага клуба, а таксама выступаў за старэйшы ўзрост юнацкага першынства. Жадаем футбалісту поспеху.