ЛЕБАГАНГ РАМАЛЕПЕ - ПЕРАМОЖЦА КУБКА АФРЫКАНСКІХ НАЦЫЙ
Гулец нашай жаночай каманды "Дынама-БДУФК" Лебаганг Рамалепе Эстэр у складзе жаночай зборнай ПАР па футболе стала ўладальніцай Кубка афрыканскіх нацый! У фінальным паядынку каманда Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі абгуляла суперніц з Марока з лікам 2:1. Рамалепе пачала гульню ў стартавым складзе і адгуляла ўвесь матч.
Кубак афрыканскіх нацый сярод жанчын - адзін з галоўных турніраў для афрыканскіх зборных, які праводзіцца кожныя два сезоны. Упершыню ён быў згуляны яшчэ ў 1991 годзе. Адзначым, што для жаночай зборнай ПАР гэта гістарычная перамога на гэтым турніры. Раней каманда пяць разоў саступала ў фіналах кубка. На гэты раз дзяўчатам удалося ў чвэрцьфінале абгуляць Батсвану, у паўфінале Нігерыю, а ў заключным паядынку - гаспадынь турніру.
Віншуем нашу футбалістку і ўсю зборную з доўгачаканай перамогай!