КУБАК СЯБРОЎ ДЫНАМА
Сёння на стадыёне "Дынама-Юні" прайшоў Кубак Сяброў Дынама - турнір сярод партнёраў ЗАТ "ФК "Дынама-Мінск".
Такая сустрэча ў нефармальнай абстаноўцы з'яўляецца традыцыйнай і дае магчымасць арганізацыям, якія падтрымліваюць наш клуб, пагутарыць бліжэй і паспрабаваць свае сілы ў гульні, за якой так цікава назіраць з трыбуны, але і не меньш цікава ў яе гуляць.
Нягледзячы на таварыскі статус турніру, спартыўны дух панаваў на стадыёне. Кожную каманду чакала некалькі сустрэч. У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам:
12-е месца - "Дынама"
11-е месца - Тэхнабанк
10-е месца - ААТ Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі №407
9-е месца - Піжон
8-е месца - Рэнесанс Гатэль Мінск
7-е месца - Тут і Там Лагістык
6-е месца - Бестраншэйныя тэхналогіі
5-е месца - Нацыянальны аэрапорт Мінск
4-е месца - Вялес Міт
3-е месца - Белавія
2-е месца - А-100
1-е месца - Белтэлекам
Мы віншуем усіх удзельнікаў турніру і спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва!