ІВАН ПЕШЫЧ І АЛЯКСЕЙ БУТАРАВІЧ ПАКІДАЮЦЬ "ДЫНАМА"
Харвацкі нападаючы Іван Пешыч пакідае мінскае "Дынама" пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракту. Таксама клуб пакідае абаронца Аляксей Бутарэвіч па дамове бакоў.
Аляксей далучыўся да нашай каманды ў ліпені 2020 года. Мінулы год гулец правёў у арэндзе, у складзе "Слуцка". За бела-блакітных Бутарэвіч правёў 10 матчаў і вызначыўся галявой перадачай. Пешыч падпісаў кантракт з мінскім "Дынама" ў красавіку сезону-2022 і згуляў у 5 матчах асноўнага складу.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" дзякуе Івану і Аляксею і жадае ім поспеху ў далейшым працягу кар'еры.