ІГАР ГАБРЫЭЛЬ - ФУТБАЛІСТ МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Мы рады паведаміць, што ў мінскае "Дынама" з азербайджанскага клуба "Сабах" на правах арэнды пераходзіць бразільскі абаронца Ігар Габрыэль. Кантракт разлічаны да канца бягучага сезону.
Ігар нарадзіўся 28 красавіка 1999 года ў Жагуарыуна (Бразілія), з'яўляецца выхаванцам футбольнага клуба "Рыа-Бранка". У 2020 годзе падпісаў кантракт з камандай "Флумінэнсе". У лютым 2022 года перайшоў у азербайджанскі клуб "Сабах". 19 сакавіка 2022 года дэбютаваў за клуб.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" рады вітаць Ігара ў нашых шэрагах і жадае яму паспяховай кар'еры ў складзе дынамаўцаў! Bem-vindo, Igor!