ФУТБАЛІСТЫ МІНСКАГА "ДЫНАМА" СЫХОДЗЯЦЬ У АРЭНДУ
Галкіпер дублюючага складу мінскага "Дынама" Данііл Шапко адпраўляецца ў арэнду ў футбольны клуб "БК Макслайн" (Рагачоў) да канца сезону-2022. Абаронца Ігар Заяц арандаваны футбольным клубам "Слуцк" (да канца сезону-2022). Абаронца Уладзіслаў Лях таксама да канца сезону прабудзе ў арэндзе ў футбольным клубе "Арсенал" (Дзяржынск). Адпаведныя пагадненні былі падпісаны паміж клубамі.
Другую палову мінулага сезону Данііл правёў у складзе "Смаргоні", дзе адгуляў 6 матчаў (2 з іх - "на нуль") і прапусціў 12 галоў. Уладзіслаў Лях і Ігар Заяц сёлета гулялі за дублюючы склад мінскага "Дынама". Жадаем нашым футбалістам удалай арэнды.