Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ФК ДЭЧЫЧ - ІНФАРМАЦЫЯ АБ СУПЕРНІКУ

10.07.2022

Напярэдадні другога матчу першага кваліфікацыйнага раунда Лігі Канферэнцый мы сабралі ўсю магчымую інфармацыю аб нашым саперніку. Знаёмімся з футбольным клубам «Дэчыч» бліжэй перад паядынкам у адказ.

«Дэчыч» - чарнагорскі клуб, які базуецца ў горадзе Тузі (раён Падгорыцы, сталіцы Чарнагорыі). Цягам двух апошніх гадоў займаў 3-е месца ў сваім чэмпіянаце, а таксама двойчы выходзіў у фінал Кубка Чарнагорыі. Сам клуб вядзе сваю гісторыю з 1926 года, аднак да Другой Сусветнай вайны не гуляў у афіцыйных турнірах. Упершыню ў прафесійную лігу «Дэчыч» трапіў у канцы 70-ых, калі пачаў свой шлях у чацвёртым футбольным дывізіёне. У 73 годзе каманда стала пераможцам лігі і адправілася на падвышэнне ў трэці дывізіён. Толькі на пачатку 2000-ых калектыў з Тузі здолеў прабіцца ў другую Югаслаўскую лігу. Пасля распаду Югаславіі каманда апынулася ў Вышэйшай Лізе Чарнагорыі.

Некалькі разоў «Дэчыч» адпраўляўся ў Д2, аднак у сезоне-2019 каманда зноў вярнулася ў элітны дывізіён, дзе і працягвае выступаць апошнія гады. Мінулы футбольны сезон калектыў завяршыў на 3-ім радку, аднак, трэба адзначыць, з вялікім адрывам ад другога і першага месцаў («Дэчыч» - 56 балаў, «Будучнасць» - 67, «Суцьеска» - 75).

Што ж да складу нашага суперніка, то галоўную ўвагу, мабыць, мы звернем на аднаго гульца. У складзе «Дэчыча» гуляе футбаліст, які знаходзіўся ў складзе мінскага «Дынама» ў 2015 годзе і трапіў з бела-блакітнымі ў плэй-оф Лігі Еўропы. На яго рахунку 42 матчы, 19 галоў і 8 галявых перадач. Зразумела, гаворка ідзе пра Фатаса Бечырая, чарнагорскага нападніка, які так добра знаёмы дынамаўскім заўзятарам.  

Нагадаем, матч у адказ чакае нас 14 ліпеня і пачнецца ў 20:45 па мясцовым часе (у 21:45 па беларускім). Поспеху, «Дынама»!