ДЗМІТРЫ БАРАДЗІН ПАКІДАЕ "ДЫНАМА"
Беларускі паўабаронца Дзмітры Барадзін пакідае мінскае "Дынама". Кантракт скасаваны па дамове бакоў.
Дзмітры далучыўся да нашай каманды ў студзені 2020 года. За два сезоны гулец тройчы пабываў у арэндзе: у складзе "Іслачы", расійскай "Чайкі" і "Гомеля". За бела-блакітных паўабаронца правёў 12 матчаў і вызначыўся адным голам.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" дзякуе Дзмітрыю і жадае яму ўдачы ў далейшым працягу кар'еры.