ДЗМІТРЫ ЛАТЫХОЎ - НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МЕСЯЦА
Завершана сумеснае з нашым афіцыйным бэтынг партнёрам Winline галасаванне на званне найлепшага футбаліста ФК "Дынама-Мінск" у чэрвені 2022 года. Мы рады паведаміць, што па выніках апытання заўзятараў клуба найлепшым гульцом месяца быў прызнаны паўабаронца Дзмітры Латыхоў, за якога аддалі свой голас 366 чалавек (41%). Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 872 чалавекі.
Дзмітры згуляў ва ўсіх трох матчах бела-блакітных у чэрвені сезону-2022, а таксама адзначыўся дублем у гульні 1/16 фіналу Кубка Беларус, а таксама рэалізаваным пенальці ў браму пінскай "Хвалі".
Віншуем нашага выхаванца з перамогай у намінацыі Winline-гулец месяца!
Другое месца ў Арцёма Быкава за яго аддалі свой голас 34 адсотка апытаных. Трэцім стаў Уладзіслаў Ложкін з 13,5%.