ДЗЯНІС ГРАЧЫХА ВЯРТАЕЦЦА Ў МІНСКАЕ "ДЫНАМА"
Мы рады паведаміць, што паўабаронца Дзяніс Грачыха падпісаў новы кантракт з мінскім "Дынама". Кантракт разлічаны да канца бягучага сезону.
Дзяніс далучыўся да нашай каманды ў сакавіку 2022 года. За першую палову сезону гулец правёў 10 матчаў у складзе бела-блакітных. 30 чэрвеня ў паўабаронцы скончыўся першы кантракт з нашым клубам.
Гулец працягне выступаць пад нумарам 18. Футбольны клуб "Дынама-Мінск" рады вяртанню Дзяніса і жадае яму новых поспехаў у складзе дынамаўцаў!