ДЫНАМАЎЦЫ АДПРАВІЛІСЯ Ў ЧАРНАГОРЫЮ
Асноўная каманда мінскага «Дынама» адправілася на матчы першага кваліфікацыйнага раунда Лігі Канферэнцый, якія пройдуць у Чарнагорыі.
У складзе нашай дэлегацыі 23 футбалісты. Вашай увазе заяўка на матчы першага раунда:
З-за складанасцей з авіязносінамі маршрут каманды будзе наступным: Мінск - Ерэван - Вена - Падгорыца. Сёння ноччу дынамаўцы адправіліся ў Ерэван (Арменія), дзе вечарам правядуць першую трэніроўку. Потым наш склад чакае пералёт у Вену (Аўстрыя), дзе каманда таксама правядзе суткі, а ўвечары 5 ліпеня адправіцца ў Чарнагорыю.
6 ліпеня ў 12:00 у гатэлі «Voco» адбудзецца перадматчавая прэс-канферэнцыя Арцёма Віктаравіча Чалядзінскага (уся інфармацыя аб прэс-канферэнцыі будзе абвешчана дадаткова), а ў 19:00 бела-блакітныя правядуць перадгульнявую трэніроўку.
Нагадаем, першы матч супраць ФК «Дэчыч» адбудзецца 7 ліпеня на стадыёне «DG Arena» і пачнецца ў 20:00 па мясцовым часе. Першы матч першага кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы УЕФА будзе паказаны на нашым ютуб-канале. Інфармацыя аб другой гульні супраць чарнагорскай каманды з'явіцца пазней.
Звяртаем увагу, што намінальны хатні мінскага «Дынама» будзе праведзены без гледачоў.