ДУШАН БАКІЧ - 100 МАТЧАЎ У КАР'ЕРЫ
Матч у адказ супраць "Дэчыча" ў першым раундзе Лігі Канферэнцый стаў юбілейным для нападніка нашай каманды Душана Бакіча - ён адгуляў 100 матчаў у сваёй клубнай кар'еры. Адзначым, што ў гэтай жа сустрэчы менавіта Душан забіў вырашальны гол, які дазволіў дынамаўцам прайсці ў другі раунд. Сваю кар'еру Душан пачынаў у складзе футбольнага клуба "Будучнасць" і з'яўляецца выхаванцам гэтага клуба. Потым форвард падпісаў кантракт з "Энергетыкам-БДУ", а на наступны год перайшоў у мінскае "Дынама". Другую частку сезону-2021 правёў у арэндзе, у складзе каманды "Легіён" (Эстонія). У гэтым годзе з'яўляецца гульцом асноўнага складу нашай каманды.
- ФК "Будучнасць": 43 матчы, 3 галы і 1 галявая перадача
- ФК "Энергетык-БДУ": 26 матчаў, 11 галоў і 5 галявых перадач
- ФК "Легіён": 14 матчаў, 4 галы і 4 галявыя перадачы
- ФК "Дынама-Мінск": 17 матчаў, 5 галоў і 2 галявыя перадачы.
Віншуем Душана і жадаем гульцу толькі дадаваць у выніках.