ДРУГІ РАЎНД ЛІГІ КАНФЕРЭНЦЫЙ: ПАПЯРЭДНЯЯ ІНФАРМАЦЫЯ
На наступным тыдні пачынаем свой шлях у другім раундзе Лігі Канферэнцый, дзе сустрэнемся з ізраільскім "Хапаэлем" з горада Беэр-Шэва!
Заўтра каманда прамым рэйсам з Чарнагорыі адправіцца ў Ізраіль, дзе ўжо ў чацвер згуляе першую гульню. Сумесным рашэннем ФК "Дынама-Мінск" і ФК "Хапаэль", а таксама па ўзгадненні з УЕФА абодва матчы другога кваліфікацыйнага раунду Лігі Канферэнцый УЕФА 2022/2023 пройдуць у Ізраілі, горадзе Беэр-Шэва.
Першы матч пройдзе 21 ліпеня на Turner Stadium, пачнецца ў 20:30 па мясцовым (і беларускім) часе і стане гасцявым для нашай каманды. Другая сустрэча, намінальным гаспадаром якой будзе мінскае "Дынама", адбудзецца 28 ліпеня на тым самым стадыёне. Пачатак - у 21:00.
Нагадаем, што дамашні матч пройдзе без гледачоў. Аб магчымасці трансляцыі матчаў, а таксама аб дадатковых момантах будзе абвешчана пазней.