МІНСКАЕ "ДЫНАМА" ЗАВЯРШАЕ ШЛЯХ У ЛІЗЕ КАНФЕРЭНЦЫЙ
Другі матч мінскага "Дынама" супраць "Хапаэля" ў рамках другога кваліфікацыйнага раунда Лігі Канферэнцый, на вялікі жаль, завяршыўся мінімальнай паразай дынамаўцаў - 0:1. На гэтым камана завяршае свой шлях у Лізе Канферэнцый.
Першы матч таксама завяршыўся перамогай ізраільскай каманды. Да канца сённяшняй сустрэчы "Хапаэль" здолеў павялічыць сваю перавагу, забіўшы гол на 85-ай хвіліне.
Склад каманды: Хаткевіч, Швяцоў, Быкаў, Сачыўка, Вакуліч, Канцавы (Дземчанка, 81), Грачыха, Бегуноў (Навумаў, 89), Казлоў (Латыхоў, 81), Ложкін (Арыньё, 67), Бакіч (Бахар, 67).
Запасныя гульцы: Шпакоўскі, Сіненка, Кісляк, Хавалко, Дземчанка, Бахар, Навумаў, Калінін, Арыньё, Латыхоў.