ДЫНАМА-МІНСК - У ДРУГІМ РАЎНДЗЕ ЛІГІ КАНФЕРЭНЦЫЙ
Сёння адбыўся матч у адказ першага кваліфікацыйнага раунда Лігі Канферэнцый УЕФА, у рамках якога мінскае "Дынама" атрымала перамогу над чарнагорскім клубам "Дэчыч" з лікам 2-1 (агульны вынік двух матчаў 3-2) і выйшла ў другі раунд!
Першы гол у сённяшнім матчы на рахунку Аляксандра Сачыўкі, які пасля выдатнай перадачы Сяргея Кісляка ўпэўнена адправіў мяч у браму на 26-ай хвіліне. Затым супернік здолеў зраўняць лік дзякуючы галу Бечырая, але на 77-ай хвіліне бела-блакітныя зноў выйшлі наперад дзякуючы ўдару Бакіча (галявая перадача - Казлоў).
Стартавы склад "Дынама": Хаткевіч, Швяцоў, Навумаў, Сачыўка, Вакуліч, Бегуноў, Быкаў, Кісляк (Казлоў, 61), Пуціла (Дземчанка, 90+1), Ложкін (Латыхоў, 79), Бакіч (Пешыч, 79).
Запасныя гульцы: Шпакоўскі, Сіненка, Барадзін, Хавалко, Дземчанка (90+1), Калінін, Арыньё, Казлоў, Латыхоў, Пешыч.
Віншуем каманду і трэнерскі штаб з перамогай і праходам у другі раунд еўракубкаў. На наступным этапе дынамаўцы сустрэнуцца з ізраільскай камандай "Хапаэль" (Беэр-Шэва).