АРЦЁМ КАНЦАВЫ - ФУТБАЛІСТ МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Мы рады паведаміць, што кантракт з мінскім "Дынама" падпісаў беларускі паўабаронца Арцём Канцавы. Кантракт разлічаны да канца бягучага сезону.
Арцём нарадзіўся 26 жніўня 1999 года ў Магілёве, з'яўляецца выхаванцам магілёўскага "Дняпра". У сезоне-2018 дэбютаваў за асноўную каманду клуба. Усяго ў "Дняпры" футбаліст адгуляў 23 матчы і вызначыўся 4 галамі. У 2019 годзе стаў гульцом каманды "Дняпро", а ў жніўні гэтага ж года быў адпраўлены ў арэнду, у венгерскую каманду "Мезекёвешд".
У пачатку сезона-2020 Канцавы падпісаў кантракт з берасцейскім "Рухам", дзе правёў два паўнавартасныя сезоны. У складзе клуба паўабаронца згуляў 57 матчаў, забіў 12 галоў і аддаў 14 выніковых перадач. Сёлета ў студзені перайшоў у чэшскі "Банік" на правах арэнды, дзе правёў першую палову сезону і прыняў удзел у 7 матчах.
У складзе бела-блакітных гулец будзе выступаць пад нумарам 80. Футбольны клуб "Дынама-Мінск" рады вітаць Арцёма ў нашых шэрагах і жадае яму паспяховай кар'еры ў складзе дынамаўцаў!