Наступны матч Днепр 27 красавіка (20:15) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

VIP-МЕСЦЫ НА СТАДЫЁНЕ "ДЫНАМА"

15.04.2022

Паважаныя заўзятары, мы рады паведаміць вам аб продажы месцаў падвышанай камфортнасці на Нацыянальным Алімпійскім Стадыёне «Дынама» на гульні нашай каманды. Што гэта значыць? На кожны дамашні матч мінскага «Дынама» вы можаце набыць квіткі ў спецыяльную VIP ложу і зрабіць час знаходжання на стадыёне яшчэ лепшым.
 


Што яны ў сябе ўключаюць:

  1. Зручнае крэсла з падлакотнікам і падшкляннікам
  2. Выдатны від на футбольнае поле
  3. Памяшканне за шклом, абсталяванае кандыцыянерам. Тут вы можаце сагрэцца ўзімку і астудзіцца ўлетку.
  4. Мяккія канапы і крэслы - выдатнае месца для абмеркавання футбольнага матчу ў коле сяброў і сям'і.
  5. Памяшканні абсталяваны TV, а значыць, вы зможаце паглядзець паўтор і таксама іншыя трансляцыі ў рэжыме live і не прапусціць ніводнага моманту.
  6. Асобны санвузел толькі для наведвальнікаў VIP-43.
  7. Асобны ўваход у чашу стадыёна


Таксама вас чакаюць унікальная яркая фота-зона ў холе, бясплатная пітная вада, снэкі і гарачыя напоі, магчымасць замовіць закускі і ахаладжальныя напоі па спецыяльным меню, атаксама ўнікальная прапанова па замове атрыбутыкі з нашага фан-шопа са зніжкай 10% і дастаўкай да месца прагляду матчу.

Набыць квіткі на цёплыя месцы вельмі проста і зрабіць гэта вы можаце на сайце Ticketpro: для гэтага вам неабходна ў раздзеле набыцця квіткоў выбраць VIP 43 (сектар А9) і аформіць замову.

Чакаем вас на матчы, падтрымаем каманду разам на выдатных месцах.

Теги: Сезон-2022