ВАЛЯВАЯ ПЕРАМОГА Ў МАЗЫРЫ
Сустрэча 3-га тура Вышэйшай Лігі-2022 паміж мінскім "Дынама" і мазырскай "Славіяй" завяршылася перамогай бела-блакітных!
Першы тайм выдаўся няпростым для падапечных Арцёма Чалядзінскага: "чырвона-чорныя" даволі актыўна пачалі матч і ўжо на 26-ай хвіліне Валеры Папарача са штрафнога адправіў мяч у браму Ягора Хаткевіча.
Аднак пасля перапынку дынамаўцы здолелі перавярнуць гульню. На 48-ай хвіліне сустрэчы галкіпер нашай каманды адбіў пенальці, а затым мінскае "Дынама" забіла два мячы (на 66-ай і 74-ай хвілінах) у браму мазырскай дружыны. Галы на рахунку Душана Бакіча (галявы пас - Арыньё) і Арцёма Быкава (галявы пас - Душан Бакіч). Падрабязнасці ў матч-цэнтры.
Віншуем каманду і трэнерскі штаб з валявой перамогай!