Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УЗГАДВАЕМ ЧЭМПІЯНАТ 1982 ГОДА

22.04.2022

Ужо заўтра наша каманда сустрэнецца з магілёўскім "Дняпром". А 40 гадоў таму "Дынама" 22 красавіка прымала ў Мінску "Чарнаморец" з Адэсы, які да таго моманту знаходзіўся на апошнім радку турнірнай табліцы. Двухтыднёвы перапынак паміж папярэднім матчам і матчам з "Чарнаморцам" быў абумоўлены падрыхтоўкай зборнай СССР да чэмпіянату свету ў Гішпаніі.

Эдуард Малафееў вызначыў наступны склад гульцоў: Курбыка, Трухан, Курненін, Янушэўскі, Шышкін (Зыгмантовіч, 40), Пракапенка, Гоцманаў, Алейнікаў, Мельнікаў, Кандрацьеў, Васілеўскі (Гурыновіч, 53).


Склад ужо больш прыкметна адрозніваўся ад складаў на папярэднія гульні. І многія спартыўныя журналісты загаварылі аб незгулянасці каманды ў гэтым складзе. Дапускалі яны таксама і тое, што з-за нізкай турнірнай пазіцыі суперніка, "Дынама" расслабілася. У любым выпадку гульня ў мінчукоў у першым тайме не задалася: яе называлі невыразнай, пісалі, што каманда не магла набраць хуткасць, пачыналася мітусня, узнікалі памылкі пры перадачы мяча. Усё гэта вылілася ў прапушчаны на 36-ай хвіліне мяч у браму дынамаўцаў. Гэта быў першы гол, забіты "Чарнаморцам" у чэмпіянаце таго года.

Тут жа Малафееў зрабіў замену - замест Шышкіна на поле выйшаў Зыгмантовіч, таксама трэнер перабудаваў абарончыя парадкі: на месца правага абаронцы перайшоў Гоцманаў. Аднак змяніць лік да перапынку не ўдалося.

І ў другім тайме гульня складана ішла ў "Дынама". На 53-й хвіліне Васілеўскага замяніў Гурыновіч, які толькі гэтай раніцай вярнуўся ў Мінск пасля гульні ў складзе зборнай СССР.

І вось у апошнія 15 хвілін разгарнулася сапраўдная барацьба, якую так чакалі заўзятары на трыбунах. На 75-ай хвіліне дакладным пасам Гурыновіча скарыстаўся Пракапенка. А на 84-й сам Гурыновіч ударам галавой завяршыў штрафны Курненіна. Вынік сустрэчы: 2:1, была здабытая самая сапраўдная валявая перамога, хоць каманду і крытыкавалі за фору, якую спачатку атрымаў, як здавалася, не небяспечны супернік.

І ўжо 26 красавіка "Дынама" чакала ў Мінску "Зеніт". А пакуль турнірная табліца выглядала так: 

850

Фота: www.fc-dynamo.ru

Теги: #Динамо82