УПЭЎНЕННАЯ ПЕРАМОГА Ў БАБРУЙСКУ
Сустрэча 6-га тура Жаночай Лігі-2022 паміж "Дынама-БДУФК" і "Бабруйчанкай" завяршылася ўпэўненай перамогай падапечных Юрыя Малеева!
Нашы футбалісткі адправілі 7 мячоў у браму бабруйскай каманды, не пакінуўшы тым самым ніводнага шанцу суперніцам.
У першым тайме дзяўчатам удалося забіць 6 галоў, затым адзін мяч #ДаМыДынама рэалізавалі ў другой палове сустрэчы. Галы на рахунку Вікторыі Валюк (нападаючы аформіла покер), Дар'і Сцяжко, Кацярыны Дудко і Настассі Ліннік.
Віншуем каманду і трэнерскі штаб з перамогай!