СУДЗЕЙСКАЯ БРЫГАДА НА МАТЧ СУПРАЦЬ "СЛАВІІ"
Сустрэча 3-га тура Вышэйшай Лігі-2022 пройдзе ў Мазыры 9 красавіка і пачнецца а 17:30.
Галоўным суддзёй на матч мінскага "Дынама" супраць "Славіі" прызначаны Павел Каранец (Жодзіна). Дапамагаць будуць асыстэнты суддзі Віктар Фамін (Жодзіна) і Аляксандр Вашкевіч (Маладзечна). Рэзервовым рэферы на гульню прызначаны Павел Грыцук (Гомель), а інспектарам матчу будзе Міхаіл Архіпаў (Жодзіна).
У мінулым сезоне Каранец абслугоўваў два матчы з удзелам мінскага "Дынама": супраць "Энергетыка-БДУ" (22 тур), а таксама супраць гродзенскага "Нёмана" (29 тур). У абедзвюх сустрэчах перамогу атрымлівалі бела-блакітныя.