СУДЗЕЙСКАЯ БРЫГАДА НА ГУЛЬНЮ СУПРАЦЬ "БЕЛШЫНЫ"
Сустрэча 4-га тура Вышэйшай Лігі-2022 пройдзе на Нацыянальным Алімпійскім стадыёне "Дынама" 14 красавіка і пачнецца ў 19:00.
Галоўным суддзёй на матчы мінскага "Дынама" супраць "Белшыны" прызначаны Аляксей Абялеўскі (Гродна). Дапамагаць будуць асістэнты суддзі Юры Хомчанка (Віцебск) і Кірыл Пакулін (Віцебск). Рэзервовым рэферы на гульню прызначаны Вадзім Багданаў (Смалявічы), а інспектарам матчу будзе Мікалай Пырэеў (Жодзіна).
Дадзеная судзейская брыгада ўпершыню рассудзіць матч з удзелам мінскага "Дынама".