СУДЗЕЙСКАЯ БРЫГАДА НА #BYCLASICO
Сустрэча 6-га тура Вышэйшай Лігі-2022 пройдзе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" і пачнецца ў 19:00.
Галоўным суддзёй на матчы мінскага "Дынама" супраць барысаўскага БАТЭ прызначаны Віталі Севасцьянік. Дапамагаць будуць асістэнты-суддзі Сяргей Фірыновіч (Гродна) і Сяргей Гідрэвіч (Маладзечна). Рэзервовым рэферы на гульню прызначаны Руслан Лабанаў (Мінск), а інспектарам матчу будзе Віктар Мацюшоў (Мінск).
У мінулым сезоне Севасцьянік абслугоўваў сем матчаў з удзелам мінскага "Дынама": супраць "Віцебска" (2 і 17 туры), "Гомеля" (5 тур), салігорскага "Шахцёра" (10 і 25 туры), а таксама супраць берасцейскага "Дынама" (19 тур) і "Іслачы" (23 тур). У гэтых сустрэчах у бела-блакітных 3 перамогі, 1 нічыя і 3 паразы. У гэтым годзе дадзеная судзейская брыгада працавала на матчы нашай каманды супраць "Арсенала", дзе дынамаўцы згулялі ўнічыю.
Матч беларускага "класіка" судзейская брыгада на чале з Віталём Севасцьянікам абслужыць упершыню.