#СЛАВІЯДЫНАМА - УЖО Ў ГЭТУЮ СУБОТУ
Ужо ў суботу нас чакае выезд у Мазыр - 9 красавіка мінскае "Дынама" згуляе матч 3-га тура Вышэйшай Лігі-2022 супраць "Славіі".
Матч пройдзе на стадыёне "Юнацтва" і пачнецца ў 17.30. Самы аптымальны варыянт паездкі на футбол - асабісты транспарт (паездка зойме 3,5 гадзіны), а таксама міжгародняе маршрутнае таксі. Вашай увазе расклад маршрутак па маршруце Мінск (Аўтастанцыя Паўднёва-Заходняя) – Мазыр (Арэна ДК "Усходні"):
Для зваротнай дарогі таксама падыйдуць некалькі маршрутак, якія едуць у Мінск з 7 да 10 вечара. Маршрут ад прыпыначнага пункта да стадыёна - ніжэй.
Зваротныя маршруткі адпраўляюцца з Прымаставой плошчы. Падыйдуць некалькі наступных рэйсаў.
Звяртаем увагу, што ўваход на трыбуны стадыёна "Юнацтва" (г. Мазыр, вуліца Янкі Купалы, 26А) пачнецца за адну гадзіну да гульні. Побач з уваходам будзе размешчана камера захоўвання, якая будзе працаваць з пачатку запуску заўзятараў.
Уваход для заўзятараў Мінскага Дынама - бясплатны. Для пацверджання трэба быць у атрыбутыцы дынамаўцаў або звярнуцца да спецыяліста па працы з заўзятарамі непасрэдна перад уваходам на стадыён (кантактны нумар тэлефона +375296688409 - Дзмітры). Для заўзятараў, якія плануюць падтрымаць бела-блакітных на стадыёне, прадугледжаны гасцявы сектар А.