РАМАН ДАВЫСКІБА СЫХОДЗІЦЬ У АРЭНДУ
Паўабаронца мінскага "Дынама" Раман Давыскіба адпраўляецца ў арэнду. Да канца сезону-2022 Раман будзе выступаць у складзе салігорскага "Шахцёра". Адпаведная дамова была падпісана паміж клубамі.
Мінулы сезон Давыскіба правёў у складзе асноўнай каманды мінскага "Дынама" і стаў бронзавым прызёрам Вышэйшай Лігі-2021. На рахунку паўабаронцы 29 згуляных матчаў, а таксама 5 забітых галоў і адна галявая перадача.
Жадаем нашаму футбалісту поспехаў.