Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ПЕРШЫНТВО СЯРОД ЮНАКОЎ 2021/2022: ФІНАЛЬНЫ ЭТАП

06.04.2022

Завершаны першы этап маладзёжнага першынства сярод каманд 2004-2006 гадоў нараджэння. Нагадваем, што па выніках матчаў у групах «Захад» і «Усход» каманды, якія занялі месцы з 1-га па 4-е ў сваіх групах, выходзяць у фінальную групу «А» з улікам паказчыкаў (набраныя балы, перамогі, нічыі, паразы, мячы забітыя і прапушчаныя) у гульнях паміж сабой.

Каманда 2004 года нараджэння атрымала 16 перамог у 16-ці матчах і выйшла ў групу «А» на лідзіруючых пазіцыях. У найбліжэйшыя паўтра месяца падапечныя Генадзя Лясуна правядуць гульні супраць «Шахцёра», «Мінска», «Руха» і «Іслачы». Першы матч бела-блакітны згуляюць ужо ў суботу. Нагадваем, што каманда, якая заняла першае месца ва ўзроставай катэгорыі U-18, праходзіць у юнацкую Лігу Чэмпіёнаў УЕФА.

Каманда 2005 года нараджэння таксама прабілася ў групу «А», аднак, на жаль, па выніках згуляных сустрэч, апынулася на 7-м радку. Супернікамі дынамаўцаў стануць: «Мінска», РЦАР-БДУ, «Белшына» і БАТЭ. Жадаем футбалістам удачы!

Каманда 2006 года нараджэння пачне свой шлях у групе «А» з 4-га месца ў табліцы. Свае матчы выхаванцы Вадзіма Ласоўскага згуляюць супраць «Мінска», «Віцебска», «Дняпра-Магілёў» і БАТЭ. Другі этап для футбалістаў таксама пачнецца ў гэтую суботу.

Каманда 2007 года нараджэння, нагадваем, пачала другі этап некалькі тыдняў таму. На дадзены момант падапечныя Артура Мустыгіна маюць у сваім актыве 6 перамог у 6-ці матчах і першае месца ў групе «Усход». Адзначым, што малодшы ўзрост ліцэнзіі таксама чакае наступная стадыя першынства. Па выніках гульняў у групе «Захад» і «Усход» каманды, якія занялі 1-е і 2-е месцы ў сваіх групах, выходзяць у фінальную групу «А» з улікам паказчыкаў (набраныя балы, перамогі, нічыі, паразы, мячы забітыя і прапушчаныя) у гульнях паміж сабой. 


Расклад бліжэйшых матчаў:

U-18: «Дынама-Мінск» vs «Шахцёр», 9 красавіка, 14:00 (стадыён «Дынама-Юні»);
U-17: «Дынама-Мінск» vs «Мінск», 9 красавіка, 16:00 (стадыён «Дынама-Юні»);
U-16: «Нёман» vs «Дынама-Мінск», 9 красавіка, 11:00 (стадыён «Дынама-Юні»);
U-15: «Дынама-Мінск» vs «Мінск», 9 красавіка, 18:00 (стадыён «Дынама-Юні»);

Теги: Школа