Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ІВАН ПЕШЫЧ - ФУТБАЛІСТ МІНСКАГА "ДЫНАМА"

06.04.2022

Кантракт з мінскім "Дынама" падпісаў харвацкі нападаючы Іван Пешыч. Гулец прабудзе ў размяшчэнні каманды да завяршэння першага круга чэмпіянату. 

Іван Пешыч родам з Шыбеніка (Харватыя), нарадзіўся 6 красавіка 1992 года. Сваю кар'еру пачынаў у складзе клуба "Хайдук". У 2012 годзе стаў гульцом аўстрыйскага клуба "Аустрыя" (Клагенфурт). У сезоне-2014 папоўніў шэрагі каманды "Задар", за якую згуляў у 38 сустрэчах, забіў 6 галоў і аддаў 8 выніковых перадач.

27 ліпеня 2015 года Іван стаў гульцом "Спліта". У складзе гэтага клуба Пешыч адгуляў 65 матчаў, вызначыўся 9 галамі і 5 галявымі перадачамі. Потым форвард вярнуўся ў "Хайдук", дзе прыняў удзел у 12-ці гульнях, а ў сезоне-2018 перабраўся ў чэмпіянат Румыніі, падпісаўшы кантракт з "Дынама-Бухарэст". 27 матчаў, 5 галоў і 3 перадачы - статыстыка Пешыча за румынскі клуб.

У пачатку 2019 года на правах арэнды перайшоў у казахстанскі "Шахцёр" (Караганда). Гэты сезон стаў адным з найлепшых у кар'еры футбаліста: Іван згуляў у 33 гульнях, забіў 8 галоў і аддаў 8 галявых перадач. Затым харвацкі форвард далучыўся да "Кайсара" (Кызыларды, Казахстан), аднак замацавацца ў складзе каманды яму не ўдалося.

У жніўні 2020 года Пешыч падпісаў кантракт з палтаўскай "Ворсклай", але праз паўгода адправіўся ў арэнду, у клуб "Валунтары", за які выйшаў у 18-ці матчах і вызначыўся голам. Затым вярнуўся ў склад украінскай каманды. 


У "Дынама-Мінск" форвард будзе выступаць пад нумарам 99. Мы вітаем Івана Пешыча ў складзе нашай каманды і жадаем яму ўдалых матчаў. Dobrodošli, Ivan!