ФК “ДЫНАМА-МІНСК” ВІНШУЕ БФСТ “ДЫНАМА” З 99-ГОДДЗЕМ
18 красавіка 1923 года было заснавана спартыўнае таварыства "Дынама". Яно стала найстарэйшай фізкультурна-спартыўнай арганізацыяй у Беларусі. Першапачатковай задачай таварыства было развіццё спартыўнага руху ў шэрагах праваахоўных органаў. Практычна адразу спартыўныя секцыі і клубы "Дынама" сталі адкрывацца па ўсёй краіне.
Сёння спартыўнай і фізкультурна-аздараўленчай дзейнасцю БФСТ "Дынама" ахоплена ўся тэрыторыя краіны, усе ўзросты і пласты насельніцтва. У БСФТ захоўваюць традыцыі і прапагандуюць здаровы лад жыцця. Як вынік - з шэрагаў дынамаўцаў выйшлі многія славутыя спартоўцы. Мы рэгулярна бачым прадстаўнікоў БФСТ "Дынама" на міжнародных спаборніцтвах і Алімпійскіх Гульнях, радуемся іх поспехам.
ФК "Дынама-Мінск" віншуе БФСТ "Дынама" з 99-й гадавінай з дня ўтварэння, жадае дынамаўцам здароўя, працвітання і новых перамог!