ДУШАН БАКІЧ: ПАСЛЯМАТЧАВЫ КАМЭНТАР
Душан, у першую чаргу, зразумела, віншуем з перамогай! Якія твае першыя ўражанні ад гульні?
- Дзякуй вялікі. Гульня выдалася цяжкай, калі сапраўды. Магчыма, не ўсё атрымлівалася, але я лічу, што нягледзячы на прапушчаны гол, першы тайм мы правялі адносна нядрэнна. Былі ў нас моманты, добра пачалі, ужо на першай хвіліне маглі адкрыць лік. Думаю, калі б рэалізавалі гэты шанец - матч бы пайшоў зусім інакш. У другом тайме зрабілі тое, што павінны былі. Самае галоўнае: тры балы нашы, перамога за "Дынама" і можам рухацца далей.
Матч 3 тура атрымаўся для цябе вельмі выніковым, у свой актыў ты запісваеш гол і галявую перадачу. Сам задаволены тым, як правёў гэтую сустрэчу?
- Сабой задаволены, вядома, і асабліва рады, што гэтыя намаганні прынеслі патрэбны вынік нашай камандзе. Настрой заўсёды паднімаецца пасля такіх гульняў і недзе нават маральна крыху прасцей рыхтавацца да наступных супернікаў.
Гэта твой першы матч у Мазыры. Што скажаш аб суперніку, іх гульні?
- Пагаджуся, што гэта няпростая каманда, яны да апошніх секунд спрабавалі ісці ў атаку. Супраць такіх супернікаў складана гуляць, асабліва ў іх дома. Да таго ж, гэта быў наш першы матч на натуральным полі за доўгі час, "Славіі" было крыху прасцей у гэтым сэнсе.
Калі не сакрэт, якой была ўстаноўка на гульню?
- Гэта пакінем нашай таямніцай. Можа, трэнер сам раскажа, калі захоча (усміхаецца).
Настрой перад наступнай сустрэчай?
- Самы баявы! Рыхтуемся да гульні і будзьма паказваць усё, на што здольныя.