#ДНЕПРДЫНАМА - УСЁ АБ МАТЧЫ
Ужо ў суботу нас чакае выезд у Магілёў - 23 красавіка мінскае "Дынама" адправіцца на матч 5-га тура Вышэйшай Лігі-2022 супраць каманды "Днепр-Магілёў".
Матч пройдзе на стадыёне "Спартак" і пачнецца ў 19:30. Самы аптымальны варыянт паездкі на футбол - асабісты транспарт, а таксама цягнік і міжгародняе маршрутнае таксі. Вашай увазе расклад цягнікоў, якія адпраўляюцца 23 красавіка ў Магілёў.
Ад чыгуначнага вакзала да стадыёна можна дабрацца на тралейбусах №2,4 і аўтобусах №8,24,33,35,39,40 (да прыпынку ААТ Цэнтральны ўнівермаг). Падыдуць і аўтобусы №25,45 да прыпынку Беларуска-расійскі ўніверсітэт. Таксама ў Магілёў адпраўляецца вялікая колькасць маршрутных таксі. Найбольш зручным пунктам для выхаду з'яўляецца прыпынак Беларуска-расійскі ўніверсітэт.
Для зваротнай дарогі падыдуць некалькі маршрутак, якія едуць у Мінск з 9 да 10 вечара. Пачатковым прыпынкам з'яўляецца стадыён "Тарпеда" (раён завода Кірава). Вашай увазе некалькі наступных рэйсаў:
Звяртаем увагу, што для заўзятараў мінскага "Дынама" выдзелены сектар №12. Уваход на яго ажыццяўляецца з боку вул. Міронава.