Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ДАБРАЧЫННАЯ АКЦЫЯ

06.04.2022

Дарагія сябры! Футбольны клуб "Дынама-Мінск" пачаў удзел у акцыі "Каробачка адвагі" сацыяльна-дабрачыннай арганізацыі "Kindervita". На нашых хатніх матчах вы зможаце знайсці спецыяльны бокс, у які прымаюцца:

- цацкі (толькі новыя): маленькія машынкі, лялькі і пупсы ў адзенні, цацкі-магніты, бірулькі, пальчыкавыя цацкі, маленькія завадныя цацкі, мячы рознага віду і колеру, мяккія звяркі, канструктары, бразготкі, расцяжкі на ложачак, цацкі для малых да годы;
- размалёўкі, кнігі з заданнямі і налепкамі;
- наборы для рукадзелля, пластылін, наборы для малявання, алоўкі, фламастэры;
- падгузнікі ці трусікі дзіцячыя (2-7 памер) і дарослыя (M, L памеры), аднаразовыя пялёнкі;
- крэм дзіцячы, судакрэм, вадкае мыла, вільготныя сурвэткі, кавалкавае мыла, прысыпка дзіцячая, ватовыя палачкі і дыскі.

Пасля запаўнення скрынкі будуць перададзены валанцёрамі "Kindervita" у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі (в. Бараўляны). Яны будуць размешчаны ў працэдурных кабінетах і палатах дзённага стацыянара, каб маленькія адважныя пацыенты змаглі ўсміхнуцца пасля цяжкіх працэдур і маніпуляцый.

Падрабязнасці акцыі можна прачытаць тут: https://kindervita.by/korobochka

95 гадоў футбол у нашых сэрцах суседнічае з дабрынёй. Давайце ёй падзелімся!