Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЧАС ДОБРЫХ СПРАЎ

27.04.2022

У сераду футбалісты асноўнай каманды, галоўны трэнер і генеральны дырэктар ЗАТ ФК «Дынама-Мінск» адправіліся ў дзіцячы дом №5 г.Мінска. Установа адукацыі працуе з 1997 года і за гэты час выпусціла ў дарослае і самастойнае жыццё больш за 400 выхаванцаў.

Футбалісты і трэнер правялі ўрок фізкультуры з хлопцамі, пагулялі ў футбол, а таксама паразмаўлялі з выхаванцамі дома. Таксама для футбалістаў была арганізавана экскурсія: хлопцы паказалі свае ўмовы пражывання, распавялі пра побыт і захапленнях.

Таксама з дзецьмі паразмаўляў генеральны дырэктар мінскага «Дынама» Андрэй Толмач. Андрэй Валер'евіч распавёў выхаванцам пра гісторыю клуба, яго структуру, асобных вядомых футбалістаў каманды і запрасіў хлопцаў наведаць гульні бела-блакітных і пабываць на Нацыянальным стадыёне «Дынама». 

ФК «Дынама-Мінск» таксама прывёз выхаванцам дзіцячага дома ў падарунак прафесійную футбольную форму. Яна прыйшлася вельмі дарэчы, бо многія хлопцы захапляюцца футболам і каманда дзіцячага дома нават удзельнічае ў розных турнірах і хутка адправіцца на першынство горада. На свой наступны таварыскі матч каманда дзіцячага дома запрасіла і нашых футбалістаў.

«Мы заўсёды рады наведаць хлопцаў і пагутарыць, упэўнены, што будзем гэта рабіць і надалей, - адзначыў галоўны трэнер мінскага «Дынама» Арцём Чалядзінскі. - Тут выдатная каманда, усім маладым гульцам я жадаю толькі поспехаў, упартай працы і каб у іх усё атрымалася. А мы будзем падтрымліваць і, спадзяюся, убачымся на футбольных матчах».

У сваю чаргу футбалісты ўручылі хлопцам квіткі на сваю бліжэйшую хатнюю гульню і запрасілі наведаць матч супраць барысаўскага БАТЭ. 

Гульцы нашай каманды таксама падзяліліся сваімі ўражаннямі ад праведзенага мерапрыемства.

Іван Бахар: «Я думаю, гэта вельмі важна як нам, так і дзецям. Дзеці могуць паглядзець, якая гэта прафесія - футбаліст, мы можам падзяліцца з імі нейкімі рэчамі, якія не бачна за футбольным полем. Будзем прывіваць ім любоў да футбола».

Максім Швяцоў: «Ведаю, што ў хлопцаў тут ёсць футбольная каманда. Быў бы рады сустрэцца з кімсьці з іх на футбольным полі»


ФК «Дынама-Мінск» плануе і надалей падтрымліваць цёплыя адносіны з выхаванцамі ДУА «Дзіцячы дом № 5 г. Мінска». 

Теги: Сезон-2022