Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

«БЕЛАРУСБАНК ВЫШЭЙШАЯ ЛІГА 2022» - 2 ТУР. РЭЙТЫНГ INSTAT

05.04.2022

Рэйтынг InStat
1. БАТЭ - 227
2. "Шахцёр" - 212
3. "Дынама-Мінск" - 208

Галявыя моманты
1. "Шахцёр" - 12
2. БАТЭ - 9
3. "Іслач" - 8
6. "Дынама-Мінск", "Віцебск" - 5

Колькасць удараў па браме (у створ)
1. "Шахцёр" - 22 (9)
2. "Дынама-Мінск" - 20 (7)
3. БАТЭ - 15 (9)

Адсотак валодання мячом
1. "Шахцёр" - 72%
2. "Дынама-Мінск" - 65%
3. "Гомель" - 62%

Колькасць дакладных перадач (адсотак дакладнасці)
1. "Дынама-Мінск" - 778 (86%)
2. "Шахцёр" - 705 (87%)
3. "Гомель" - 631 (83%)

Колькасць дакладных вострых перадач
1. БАТЭ - 6
2. "Іслач" - 5
3. "Віцебск", "Славія-Мазыр" - 4
4. "Дынама-Мінск", "Гомель", "Дынама-Брэст" - 3

Адсотак выйграных адзінаборстваў (агульная колькасць)
1. "Шахцёр" - 59% (186)
2. "Нёман" - 56% (211)
3. "Дынама-Мінск" - 54% (147), "Віцебск" - 54% (228)

Колькасць удалых абводак
1. "Гомель" - 31
2. "Шахцёр" - 29
3. "Тарпеда-БелАЗ" - 22
10. "Дынама-Мінск", "Слуцк" - 11