АРЦЁМ БЫКАЎ І РАМАН БЕГУНОЎ: ЮБІЛЕЙНЫЯ МАТЧЫ ЗА ДЫНАМА
Матч супраць мазырскай "Славіі" стаў юбілейным адразу для двух футбалістаў нашага клуба.
У 2011 годзе дэбют за бела-блакітных здарыўся ў Арцёма Быкава, а ўчора гулец правёў свой 200-ты матч у складзе каманды. Дарэчы, на дадзены момант паўабаронца правёў больш за ўсіх матчаў за "Дынама" сярод дзейных гульцоў клуба!
200 матчаў, 19 галоў і 30 галявых перадач - такая статыстыка Арцёма Быкава ў футболцы з літарай "Д" на грудзях.
- 156 матчаў у Вышэйшай Лізе
- 24 матчы ў Кубку Беларусі
- 20 матчаў у Лізе Еўропы
А ў 2015 годзе ў складзе дынамаўскай каманды на полі ўпершыню з'явіўся Раман Бегуноў. Здарылася гэта ў матчы кваліфікацыі Лігі Эўропы. І ўчора, праз 7 гадоў, наш абаронца зуляў свой 100-ы матч за бела-блакітных.
100 матчаў, 4 галы і 6 выніковых перадач - кароткія статыстычныя лічбы Рамана.
- 68 матчаў у Вышэйшай Лізе
- 10 матчаў у Кубку Беларусі
- 22 матчы ў Лізе Еўропы
Віншуем Арцёма і Рамана, жадаем толькі прыбаўляць у лічбах.