АНТОН ПУЦІЛА - НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МЕСЯЦА
Завершана сумеснае з нашым афіцыйным бэтынгавым партнёрам Winline галасаванне на званне найлепшага футбаліста ФК «Дынама-Мінск» у сакавіку-красавіку 2022 года. Па выніках апытання заўзятараў клуба найлепшым гульцом месяца быў прызнаны паўабаронца Антон Пуціла, за якога аддалі свой галасы 114 чалавек (36%).
Антон прыняў удзел ва ўсіх пяці матчах бела-блакітных у Вышэйшай Лізе-2022, а таксама адзначыўся ўзяццем брамы ў гульні 5 тура супраць каманды "Днепр-Магілёў".
Віншуем футбаліста з заслужанай перамогай у намінацыі Winline-гулец месяца!
Другое месца ў Івана Бахара, за яго аддалі свой голас 24% апытаных. Трэцім стаў Ягор Хаткевіч, які набраў 16%.