АЛЯКСАНДР САЧЫЎКА ВЯРТАЕЦЦА
Мы рады паведаміць, што абаронца Аляксандр Сачыўка падпісаў кантракт з мінскім "Дынама" і афіцыйна вяртаецца ў клуб!
Аляксандр нарадзіўся 5 студзеня 1986 года ў Мінску, з'яўляецца выхаванцам футбольнай школы "Тарпеда". Першыя крокі ў прафесійнай кар'еры гулец пачынаў менавіта ў нашым клубе. У 2003 годзе ён апынуўся ў дынамаўскім дублі, аднак замацавацца ў аснове не здолеў, пасля чаго адправіўся ў "Дарыду".
У 2005 годзе Сачыўка падпісаў кантракт з футбольным клубам "Мінск", за які выступаў 11 гадоў, быў капітанам каманды. За гэты час у клубе абаронца правёў 264 матчы, у якіх забіў 15 галоў і аддаў 9 выніковых перадач.
У канцы сезону 2016 Аляксандр перайшоў у мінскае "Дынама", дзе прабыў да жніўня 2018 года. За гэты час абаронца згуляў у 39 матчах, на яго рахунку 4 галы і 1 галявая перадача. Затым гулец адправіўся ў "Шахцёр", колеры якога абараняў да канца сезону 2021. 100 матчаў, 7 галоў і 4 галявыя перадачы - статыстыка Сачыўкі за салігорскі клуб. Двойчы станавіўся чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" рады зноў вітаць Аляксандра Сачыўку ў нашых шэрагах і жадае яму паспяховай кар'еры ў складзе дынамаўцаў!