Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЗОРНЫ МЯЧ-2022: ВЫНІКІ СЕЗОНУ

28.11.2022

Cёння адбылося афіцыйнае падвядзенне вынікаў усяго футбольнага сезону ў Беларусі. У сталічнай "Astoria Riverside" па выніках двухгадзіннага мерапрыемства былі аб'яўлены пераможцы ў індывідуальных, а таксама ў камандных намінацыях.

У жаночым футболе зноў галоўнымі хэдлайнерамі сталі футбалісткі мінскага "Дынама". Прадстаўнікі "Дынама-БДУФК" здолелі забраць 4 з 7 намінацый: найлепшай брамніцай чэмпіянату Беларусі была прызнана Кацярына Уласевіч, найлепшай нападаючай стала Вікторыя Валюк. Трэнерам года стаў Юрый Іванавіч Малееў, які прывёў сваіх падапечных да перамог у чэмпіянаце, Кубку і Суперкубку краіны. Ну а гульцом года ў чэмпіянаце Беларусі стала наша Ганна Піліпенка.


Наш клуб стаў уладальнікам і некалькіх камандных намінацый. Так, у скарбонку бела-блакітных пайшоў прыз "Справядлівай гульні". Яшчэ адзін прыз, які дастаўся мінскаму "Дынама" - намінацыя "За волю да перамогі", уручаная акрамя бела-блакітных яшчэ двум камандам - "Энергетыку-БДУ" і салігорскаму "Шахцёру". 


Таксама былі абвешчаны сімвалічныя зборныя чэмпіянатаў. У каманду "А" трапіў дынамаўскі паўабаронца Дзяніс Грачыха. Абаронца Максім Швяцоў, паўабаронца Арцём Канцавы і нападаючы Іван Бахар аказаліся ў складзе каманды Б. 


Падзякамі за развіццё дзіцячага футбола былі адзначаны двое трэнераў Акадэміі мінскага "Дынама": узнагароды атрымалі трэнер каманды #Дынама2011 Сяргей Гігевіч, а таксама трэнер каманды #Дынама2013 Іван Гарбар. Віншуем спецыялістаў з заслужанымі ўзнагародамі. 


Мы дзякуем усім, хто правёў з намі сезон-2022 і падтрымліваў нас, нягледзячы ні на што. Наперадзе каманды чакае міжсезонне, а нашых заўзятараў мноства займальных навін, якімі мы парадуем ужо ў найбліжэйшы час.