Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

#ДАМЫДЫНАМА: НАЙЛЕПШЫ ГОЛ СЕЗОНУ-2022

29.11.2022

Некалькі дзён таму, на афіцыйнай старонцы клуба Вконтакте было адкрыта галасаванне на тэму найлепшага гола жаночай каманды "Дынама-БДУФК" у гэтым сезоне. На папярэдні этап патрапіла 10 галоў. Па выніках галасавання сярод дынамаўскіх заўзятараў найлепшым прызнаны гол паўабаронцы Аліны Харашчак! Юная футбалістка набрала 48 адсоткаў галасоў. Усяго ў апытанні прынялі ўдзел больш за 600 чалавек.

Прапануем вашай увазе тройку пераможцаў:

3-е месца - Дар'я Сцяжко (гол у браму "Дынама-Брэст", 27 тур)
2-е месца - Вікторыя Валюк (гол у браму "Мінска", 11 тур)
1-ае месца - Аліна Харашчак (гол у браму "Гомеля", 5 тур)

Віншуем Аліну і жадаем ёй як мага больш галоў у наступным сезоне!