ВІКТОРЫЯ ВАЛЮК - НАЙЛЕПШЫ ГУЛЬЦЬ СЕЗОНУ-2022
Паважаныя заўзятары, галасаванне на званне найлепшага гульца нашай жаночай каманды «Дынама-БДУФК» у сезоне-2022 афіцыйна завершана, і сёння мы рады падвесці яго вынікі. Вынікі галасавання сярод заўзятараў на афіцыйнай старонцы «Дынама-Мінск» у сацыяльнай сетцы «ВК»:
- Вікторыя Валюк - 34%
- Настасся Ліннік - 22%
- Ганна Піліпенка - 18%
Такім чынам, найлепшай футбалісткай «Дынама-БДУФК» у 2022 годзе становіцца Вікторыя Валюк. У гэтым сезоне Вікторыя прыняла ўдзел ва ЎСІХ афіцыйных матчах «Дынама-БДУФК» і правяла выдатны год, стаўшы найлепшым бамбардзірам сярод дынамаўскіх футбалістак (34 + 12 па сістэме гол+пас).
Мы віншуем нашых футбалістак і дзякуем усім, хто дапамог нам зрабіць выбар і прыняў удзел у апытанні.