УЗГАДВАЕМ ЧЭМПІЯНАТ 1982 ГОДА
Апошняя хатняя гульня "Дынама-Мінск" у сезоне 1982 адбылася 8 лістапада супраць ташкенцкага "Пахтакора". Сустрэча з гэтым супернікам у першым крузе завяршылася перамогай "Дынама" з лікам 3:0. Да канца чэмпіянату абедзве каманды вялі жорсткую барацьбу: "Дынама" за лідэрства, "Пахтакор" за месца ў першай пяцёрцы, што давала права на прысваенне гульцам званняў майстроў.
8 лістапада мінчукі згулялі наступным складам: Вяргеенка, Курненін, Бароўскі, Янушэўскі, Шышкін (Зыгмантовіч, 45), Пудышаў, Алейнікаў, Гоцманаў, Гурыновіч, Кандрацьеў, Васілеўскі. Трухан у папярэдняй сустрэчы атрымаў папярэджанне і 8 лістапада на поле не выйшаў, таму дынамаўцы крыху перабудавалі свае абарончыя шыхты. Янушэўскі заняў месца ў цэнтры абароны і адначасова ўзяў пад кантроль Якубіка - найлепшага бамбардзіра чэмпіянату ў тым сезоне -, а на фланзе заняў месца Гоцманаў.
Дынамаўцы з усіх сіл імкнуліся як мага хутчэй дабіцца поспеху, але, мяч упарта не ляцеў у браму. Верагодна, паспешнасць падводзіла. Яны вельмі хутка падыходзілі да штрафной суперніка, але ў самы кульмінацыйны момант альбо гублялі мяч, альбо білі па браме слаба і недакладна. Першы надзвычай востры момант каля брамы гасцей узнік на 18-й хвіліне, калі Гоцманаў падаваў штрафны, але Пудышаў не дацягнуўся да мяча. Контратакі ташкентцаў былі рэдкія, але не меньш небяспечныя. Вострая сітуацыя была ў адным з момантаў, калі госці чатыры разы запар падавалі мяч з кутняй адзнакі. Толькі напрыканцы першага тайма мінчукі ўзгадалі пра свой адпрацаваны прыём - удар па браме здалёк. Прыкладна на 41-й хвіліне матчу добры ўдар з далёкай адлегасці зрабіў Пракапенка, але мяч прайшоў паблізу ад брамы, а праз хвіліну пасля мацнейшага ўдару Гоцманава брамнік "Пахтакора" з цяжкасцю перавёў мяч на кутні.
У другім тайме Малафееў замяніў аднаго за другім абодвух нападаючых. Замест Гурыновіча і Кандрацьева выйшлі Васілеўскі і Шышкін. Але і гэта не спрацавала. Футбалісты з Узбекістана пабудавалі шчыльны абарончы заслон на подступах да сваёй штрафной пляцоўкі. Дынамаўскія нападаючыя літаральна вязлі ў іх абароне.
На табло так і засталіся нулі.
Становішча ў табліцы пасля такога выніку магло змяніцца, але найбліжэйшы праследавальнік мінчукоў - кіеўскае "Дынама" - саступіў "Спартаку". Нашым футбалістам заставалася згуляць два матчы на выездзе - з маскоўскім "Дынама" і "Спартаком".
фота:fc-dynamo.ru